У Варшаве адкрыецца выстава Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага


26 жніўня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве адкрыецца мастацкая выстава адразу двух беларускіх рок-музыкаў – Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага.

Лявон Вольскі і Юрый Стыльскі на афішы падзеі. Крыніца: Free Belarus Museum / Facebook

Як паведамляюць арганізатары, выстава пройдзе ў форме аўкцыёну. Набыць карціны Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага можна будзе проста з рук аўтараў.

Частка сродкаў, атрыманых з продажу мастацкіх твораў, будзе перададзеная аб’яднанню беларускіх актораў «Вольныя купалаўцы». Вядоўца аўкцыёну – журналіст «Белсату», спявак і актор Дзяніс Дудзінскі.

На адкрыцці выставы Вольскі і Стыльскі сыграюць акустычны канцэрт.

Выстава адкрыецца ў суботу, 26 жніўня, а 17-й гадзіне ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве (ul. Foksal, 11). Уваход на імпрэзу вольны.

Пабачыць і купіць творы музыкаў можна будзе да 7 верасня.

Гісторыі
«Я палякам усе вушы аб’еў Горадняй». Беларускі мастак Яраслаў Кірвель – пра Варшаву, свабоду і партрэт Лукашэнкі
2023.08.05 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў