У Гарадзенскай вобласці зруйнавалі яшчэ адно пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай


Улады Беларусі зруйнавалі могілкі ў вёсцы Сурканты Воранаўскага раёну, паведамляе партал Саюз палякаў Беларусі са спасылкаю на чытача. 

Могілкі ў вёсцы Сурканты да зруйнавання.
Фота: glosznadniemna.pl
Могілкі пасля зруйнавання.
Фота: glosznadniemna.pl

Паводле чытачоў парталу, на месца прыгналі экскаватар, пад’езды да могілак перакрыла міліцыя, а абураным мясцовым жыхарам пагражаюць турмою, калі яны не спыняць выказваць сваю нязгоду.

Могілкі пасля зруйнавання.
Фота: glosznadniemna.pl
Hавiны
Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай
2022.07.13 18:39

Гэта ўжо шостае вядомае разбурэнне магілаў Арміі Краёвай у Гарадзенскім рэгіёне. Так, 1 ліпеня 2022 года стала вядома пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня – у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня – у Ваўкавыску, 9 ліпеня – у Качычах Карэліцкага раёну. Напрыканцы мінулага месяца, 22 ліпеня, у Гарадзенскай вобласці знішчылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Стрыеўка.

Меркаванні
Знішчаючы польскія могілкі, Лукашэнка паліць апошні мост
2022.07.28 10:16

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў