«BelGee» выпусціў першы аўтамабіль пад уласным брэндам


Беларуска-кітайскае прадпрыемства «BelGee» выпусціла першы аўтамабіль пад уласным брэндам – «BelGee X50», паведамляе «Беларусь сегодня». Першую машыну агледзеў асабіста кіраўнік прадпрыемства Генадзь Свідзерскі.

«BelGee» выпусціла першы аўтамабіль пад уласным брэндам.
Фота: belgeelife / Telegram

«Уласны брэнд – гэта наступны ўзровень узаемадзеяння з кампаніяй «Geely». Калі мы выпускаем пад брэндам «Geely», то ў нас ёсць ліцэнзія на збіранне аўтамабіляў пад гэтай маркай. Аўтамабіль пад уласным брэндам дае нам больш магчымасцяў. Мы атрымалі права доступу да дакументацыі. Гэта нашая зона адказнасці, і мы можам рэгуляваць самастойна ўсе працэсы. З уласным брэндам на ўсіх рынках мы самі дыктуем умовы продажу», – заявіў дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі.

Са словаў Свідзерскага, аўтамабіль паступіць дылерам ужо ў гэтым месяцы. Першую партыю выпусцілі ў чорным і белым колерах. Далей плануецца выпускаць аўтамабілі ў чырвоным, базальтавым і срэбным колерах.

Аднак новая «BelGee X50» – гэта практычна ранейшы «Geely CoolRay», але з іншымі назвай і лагатыпам. У ім на кратах радыятара і багажніка замест надпісу «Geely» з’явілася «BelGee».

Параўнанне аўтамабіляў «BelGee X50» і «Geely CoolRay». Калаж: belgeelife / Telegram; allcarz.ru
«BelGee» выпусціла першы аўтамабіль пад уласным брэндам.
Фота: belgeelife / Telegram
«BelGee» выпусціла першы аўтамабіль пад уласным брэндам.
Фота: belgeelife / Telegram

Сёлета прадпрыемства збіраецца паставіць на рынак Беларусі і ў Расею каля 9 тысяч новых аўтамабіляў «BelGee X50».

Глабальнае пытанне
«Джылі» ці «Лада Каліна»: на чым будуць ездзіць беларусы?
2023.01.10 18:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў