Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце павіншавала беларусаў з Днём волі


25 сакавіка прэм’ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце звярнулася да беларусаў з віншаваннем з Днём волі.

Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце.
Фота: delfi.lt

«Мае віншаванні беларусам у Дзень волі Беларусі! Я спадзяюся, што неўзабаве ён будзе святкавацца ў дэмакратычнай Беларусі, адзначаючы смеласць і рашучасць свабодалюбівых беларусаў, якія адстойвалі свае дэмакратычныя правы і выказвалі падтрымку Украіне ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі», – напісала Шыманіце ў Твітары.

З віншаваннямі ў Дзень волі да беларусаў таксама звярнуліся амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзінскі, вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу па вонкавай палітыцы і палітыцы бяспецы ЕЗ Жузэп Бурэль.

25 сакавіка беларусы выйшлі святкаваць Дзень волі ў шматлікіх гарадах па ўсім свеце. Беларусы Вільні наведалі капліцу на могілках Росы, дзе пахаваныя беларускія паўстанцы 1863–1864 гадоў. Па вуліцах Вільні таксама прайшоў аўтапрабег пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Фота
Даніна памяці паўстанцам, аўтапрабег, сцягі каля Сейму: Дзень Волі святкуюць у Вільні
2023.03.25 16:41

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў