Першы энергаблок Беларускай АЭС, адпаведна з з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, планава адлучылі ад сеткі для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных працаў, паведамляе Міністэрства энергетыкі.
Чарговы раз за сакавік Мінэнерга паведамляе пра адлучэнне першага энергаблоку БелАЭС ад сеткі:
«Адпаведна з з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, першы энергаблок БелАЭС адлучаны ад сеткі для правядзення выпрабаванняў і рэгламентных працаў».
6 сакавіка некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі пра збоі на Беларускай АЭС і адлучэнне першага энергаблоку. Толькі 14 сакавіка яго ўлучылі ў сетку. Міністэрства энергетыкі сцвярджае, што ўсе адлучэнні планавыя.
СК belsat.eu