Беларусь перадала ў «ДНР» 12 тонаў шпалераў на рамонт


Беларускае прадпрыемства перадало ў «ДНР» 12 тонаў шпалераў для аднаўлення пашкоджанага абстрэламі жылля, паведамляюць у самаабвешчанай рэспубліцы. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія шпалеры. Крыніца: shopbar.superovo.com

«Беларускі бок прывёз у ДНР гуманітарны груз – 12 тонаў шпалераў – 14 000 рулонаў высакаякаснай прадукцыі, якая будзе выкарыстаная для аднаўленчых і рамонтных работаў у Новаазоўскім раёне, паўднёвых гарадах, якія пацярпелі ад абстрэлаў», – паведаміла надзвычайны і паўнамоцны пасол так званай ДНР у РФ Вольга Макеева.

Якое беларускае прадпрыемства перадало груз – не паведамляецца.

Нагадаем, летам 2022 года ў Беларусь прыязджаў кіраўнік «Данецкай Народнай Рэспублікі» Дзяніс Пушылін. Хоць дзейны беларускі рэжым афіцыйна не прызнае ні «ДНР», ні «ЛНР», кіраўнік самаабвешчанай дзяржавы нават правёў перамовы з прадстаўнікамі берасцейскіх уладаў.

Таксама раней з’яўлялася інфармацыя, што ў верасні 2022 года дзеці з Данбасу прыязджалі на аздараўленне ў Беларусь, а вясной паведамлялася, што Беларусь пачала адпраўляць гуманітарную дапамогу ў «ДНР» і «ЛНР» у рамках Саюзнай дзяржавы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў