З'явілася петыцыя аб уключэнні беларускай мовы ў Duolingo


На платформе Change.org з’явілася петыцыя аб уключэнні беларускай мовы ў сэрвіс для вывучэння мовы і краўдсорсінгавых перакладаў Duolingo, паведамляе Народнае пасольства Беларусі ў Швецыі.

Крыніца: change.org

Аўтары заклікаюць стварыць курс для вывучэння беларускай мовы, адзначаючы, што гэта зробіць унёсак у сусветную спадчыну.

«Беларуская мова афіцыйна знаходзіцца ў небяспечнай стадыі, калі яе носьбітаў засталося зусім няшмат, а ўсяго пару стагоддзяў таму яна была адной з асноўных еўрапейскіх моў. Duolingo, як адно з самых папулярных прыкладанняў для вывучэння моў, можа ўнесці вялікі ўклад не толькі ў развіццё адной краіны, але і ў сусветную спадчыну. Акрамя таго, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну многія беларусы ўсвядомілі важнасць нацыянальнай ідэнтычнасці, у тым ліку хаця б частковае выкарыстанне беларускай мовы», – пішуць яны.

«Беларусы дэманструюць сваю прыхільнасць еўрапейскім каштоўнасцям, а даступнасць беларускай мовы для вывучэння можа дапамагчы зрабіць яе больш даступнай для замежнікаў», – падкрэсліваюць яны.

На момант публікацыі петыцыю падтрымалі 1912 галасамі з запланаваных 2500.

Агляд
10 мабільных праграмаў, каб вучыць беларускую мову
2023.07.16 08:05

СП, belsat.eu

Стужка навінаў