Рэйд сілавікоў па Лідзе і ліквідацыя «Дзяцей Чарнобылю». Рэпрэсіі 24 верасня


У Беларусі больш за тры гады трываюць палітычныя рэпрэсіі: штодня – навіны пра затрыманні, суды і палітычных вязняў. «Белсат» пераказвае, пра што стала вядома за адзін толькі дзень 24 верасня.

Лідскія праваабаронцы паведамляюць пра чарговыя палітычныя затрыманні ў горадзе: 21–22 верасня затрымлівалі на прадпрыемстве «Белтэкс Оптык», 22-га – ізноў на «Лакафарбе» і ў ГУП ЖКГ. А на Лідскім малочна-кансервавым камбінаце пяцёра чалавек былі запрошаныя на размову пра «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», іх прымушалі глядзець прапагандысцкія фільмы.

Сілавікі заяўляюць, што 22 верасня затрымалі спачатку працаўніка прадпрыемства, а потым і начальніка, які папярэдзіў працаўніка пра магчымае затрыманне. У начальніка «знайшлі экстрэмісцкія матэрыялы».

Але некаторых палітычных вязняў адпускаюць. Гэтак, 24 верасня стала вядома, што на волю выйшаў Сімон Канцэвіч, засуджаны на 3,5 года за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у Берасці. У няволі застаецца ягоны брат Філіп, засуджаны на 4 гады.

Гісторыі
«Садызм і параноя». Былы палітвязень тлумачыць, чым калонія строгага рэжыму розніцца ад «агульнай» зоны
2023.09.24 08:00

На 4 кастрычніка прызначылі пачатак разгляду справы аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт „Дзеці Чарнобылю“». У межах праграмы «Дзеці Чарнобылю» маладых беларусаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы, вывозілі на аздараўленне ў Еўропу. Сярод тых, хто ездзіў за мяжу паводле гэтай праграмы, была і Святлана Ціханоўская – тады яшчэ 12-гадовая Святлана Піліпчук.

Палітычнаму вязню Ігару Аліневічу 24 верасня споўнілася 40 гадоў. У варшаўскім бары «Karma Crew» з гэтай нагоды намалявалі ягоны графіці-партрэт. Адмысловы зварот з нагоды дня народзінаў палітзняволенага запісала прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык – разам з чальцамі Беларускай асацыяцыі палітычных вязняў.

Hавiны
Памёр гарадзенскі актывіст Дзяніс Швыркін: па затрыманні з’ехаў у Польшчу, не вытрымала сэрца
2023.09.24 22:31

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў