Снапкоў: Страты рэжыму ад санкцыяў цалкам кампенсаваныя. Дапамаглі Расея і Кітай


Улады Беларусі цалкам кампенсавала страты экспарту ад уплыву санкцыяў. Пра гэтым 24 траўня заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў на супольным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, перадае БелТА.

Мікалай Снапкоў.
Фота: БелТА

Мікалай Снапкоў назваў тры галоўныя абмежавальнікі, што не дазволілі ў 2022 годзе і першым квартале 2023 года забяспечыць станоўчы эканамічны рост: прамыя гандлёвыя абмежаванні, лагістыка і разлікі. Паводле яго, у сувязі з заходнімі санкцыямі і спыненнем гандлю з Украінай асноўная рызыка, з якой сутыкнулася эканоміка, – прасяданне экспарту.

Але ў ручным рэжыме з дапамогай рынкаў «Расеі, КНР, іншых дружалюбных краін» удалося больш як на 80 % кампенсаваць страты на рынках краін Захаду і Украіны. Таксама былі арганізаваныя пастаўкі крытычнага імпарту з Кітаю.

Экспарт на рэкордзе

Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што экспарт тавараў і паслуг у першым квартале 2023 года дасягнуў рэкорднага паказніку за апошнія 10 гадоў, захоўваецца дадатнае замежнагандлёвае сальда. Пастаўкі ў Расею выраслі амаль на 60 % (на $ 2,2 млрд), у Кітай – у 2,4 разу (на $ 404 млн).

«Абʼёмы экспарту тавараў з кожным месяцам бягучага года павялічваюцца па ўсіх таварных групах за кошт росту фізічных абʼёмаў на 13 % пры зніжэнні цэнаў. У студзені 2023 года экспарт склаў $ 3 млрд, у лютым – $ 3,2 млрд, у сакавіку – $ 3,6 млрд. У першым квартале 2023 года поўнасцю кампенсаваны страты экспарту ад уплыву санкцый», – сказаў Снапкоў.

Дадатную дынаміку ён у тым ліку звязаў з пашырэннем урадам механізмаў падтрымання экспарту. На кампенсацыю льготных адсоткавых ставак пры экспартным крэдытаванні прадугледжана на 8 % больш, чым у 2022 годзе, і на 80 % больш, чым у 2021 годзе. Упершыню ўведзеная ў траўні 2022 года практыка крэдытавання экспарту харчовых тавараў таксама працягнутая. Павялічыліся тэрміны вяртання экспартных крэдытаў для прадпрыемстваў, якія сутыкнуліся з санкцыямі. Гэта дазволіла стымуляваць нарошчванне экспарту «ў новыя краіны і ў дружалюбныя дзяржавы».

Прадпрыемствы працуюць, заробкі плацяць

Галоўным вынікам прынятых урадам захадаў віцэ-прэм’ер назваў тое, што прадпрыемствы працуюць і людзі атрымліваюць годны заробак.

«Ва ўмовах санкцыйнага націску і выкліканага ім інфляцыйнага ўсплёску асноўным напрамкам нашай работы за мінулы перыяд стала падтрыманне даходаў людзей», – сказаў Снапкоў.

Адзначыў ён і рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя.

Аналітыка
Гаворка пра мільярды долараў? Хто ў Еўразвязе хоча зняць санкцыі з беларускага калію
2023.05.22 19:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў