У Вугоршчыне ўводзяць надзвычайнае становішча праз вайну ва Украіне


Надзвычайнае становішча зацвердзіў парламент Вугоршчыны ў аўторак.

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан. Скрыншот: Orbán Viktor/facebook

Пастанова ўступіць у моц апоўначы і дасць ураду «прастору для манеўру і магчымасць неадкладна рэагаваць» на наступствы вайны ў суседняй Украіне, сказаў прэмʼер-міністр краіны Віктар Орбан.

«Мы бачым, што вайна і санкцыі Бруселю прывялі да велізарных эканамічных узрушэнняў і рэзкага росту цэнаў. Свет стаіць на парозе эканамічнага крызісу. Вугоршчына павінна заставацца ў баку ад гэтай вайны і абараняць фінансавую бяспеку сваіх сем’яў», – сказаў Орбан у відэазвароце, апублікаваным у Facebook.

Паводле Орбана, у сераду, 25 траўня, урад Вугоршчыны абвесціць дэталі адносна надзвычайнага становішча.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 24 траўня
2022.05.24 18:48

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў