Сілавікі распавялі, у чым абвінавачваюць журналістаў і рэдактара выдання «Інфа-Кур'ер»


Сілавікі апублікавалі «пакаянныя» відэа з затрыманым рэдактарам газеты «Інфа-Курʼер» Сяргеем Станкевічам і ягоным намеснікам Алегам Рубчэнем. Журналісты цяпер за кратамі, іх арыштавалі на 15 содняў.

Сяргей Станкевіч.
Фота: kurjer.info

17 сакавіка галоўнага рэдактара выдання «Інфа-Курʼер» Сяргея Станкевіча і ягонага намесніка Алега Рубчэню арыштавалі на 15 содняў нібыта за непадпарадкаванне міліцыянту.

Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Таксама ператрус адбыўся ўдома ў галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча.

24 сакавіка праўладны Telegram-канал апублікаваў відэа з журналістамі. Рэдактараў абвінавачваюць у «аднабокай падачы інфармацыі», а таксама ў перадузятым асвятленні падзеяў 2020 года. Сілавікі звяртаюць увагу, што журналісты ездзілі за мяжу на навучанне «журналістыцы па-еўрапейску ў стылі «Белсату» і СNN».

Hавiны
Кіраўніцтва слуцкага «Інфа-Кур’ера» змясцілі ў ІЧУ, газету больш не бярэ «Белсаюздрук»
2023.03.16 14:43

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў