«Выпіўка ўплывае на розум». Прэзідэнт Манголіі адказаў «даме з МЗС РФ»


Экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж адрэагаваў на абурэнне, якое выклікала ў Расеі яго публікацыя гістарычнай мапы Манголіі. З ягоных слоў, у «адной дамы» з МЗС Расеі праблемы з алкаголем.

Экс-прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж. Крыніца: centralasia.media

Элбэгдорж расказаў, што была рэакцыя толькі адной афіцыйнай асобы на пост. Магчыма, ён меў на ўвазе афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расеі Марыю Захараву.

«Я думаю, што моцная выпіўка сапраўды ўплывае на розум чалавека. Магчыма, алкаголь паўплываў на яе розум», – адзначыў Цахіягійн Элбэгдорж.

Раней экс-прэзідэнт Манголіі апублікаваў мапу Манголіі XIII стагоддзя, на якой тэрыторыя Расеі амаль цалкам уваходзіць у склад Манголіі. Гэта адбылося пасля інтэрв’ю і Уладзіміра Пуціна журналісту Такеру Карлсану, дзе Пуцін спрабаваў з дапамогай свайго разумення гісторыі растлумачыць, чаму пачаў вайну супраць Украіны.

«Ведаеце, гісторыя не хлусіць. А вось Пуцін хлусіць. Таму і высмеяў гэта, выкарыстоўваючы нашу старую мангольскую мапу. Я не чакаў, што гэта выкліча такі вялікі ажыятаж… Я думаю, што вялікія і маленькая краіны маюць права на жыццё, незалежнасць і тое, каб не пакутаваць ад вайны.», – сказаў Элбегдорж.

На яго думку папулярнасць яго поста з мапай толькі пацвердзіла, што многія лічаць варʼятам апраўдваць вайны гісторыяй.

Hавiны
Пасля інтэрв’ю Пуціна экс-прэзідэнт Манголіі нагадаў пра свае гістарычныя мапы
2024.02.12 15:52

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў