Жыхар Ваўкавыску, які паехаў у Беларусь праз «камісію для вяртання», зноў у Польшчы


Сяргей Петрулевіч, які ў жніўні 2023 года паехаў у Беларусь праз так званую камісію для вяртання, зноў быў прыкмечаны ў Беластоку, піша выданне «Most».

Сяргей Петрулевіч.
Фота: скрыншот з відэа / ОНТ

Паводле звестак некалькіх крыніцаў выдання, Сяргей Петрулевіч вярнуўся, каб пабачыцца са сваякамі, і «да жанчыны». Рашэння аб тым, ці вяртацца назад у Беларусь, ён не прыняў. Пры гэтым мужчына рассмяяўся ў адказ на здагадку, што ён можа быць завербаваным агентам беларускіх спецслужбаў, і заверыў, што не працуе на іх.

Вядома, што Сяргей Петрулевіч прыехаў у Польшчу ў 2021 годзе пасля завядзення на яго крымінальнай справы ў Беларусі. Аднак у Польшчы ў яго «не склалася», «трэба было вельмі цяжка працаваць, каб нешта зарабіць». Таму ён надумаў вярнуцца. Даведаўшыся, што на яго заведзеная крымінальная справа, спужаўся і пастанавіў звярнуцца ў так званую камісію для вяртання.

Па вяртанні ў Беларусь у жніўні 2023-га Петрулевіч зняўся ў прапагандысцкім фільме на ОНТ, дзе расказаў аб тым, як складана яму жылося ў Польшчы.

Вядома, што крымінальная справа ў дачыненні Петрулевіча не была спыненая. Восенню з’яўлялася інфармацыя, што мужчына быў у краіне пад падпіскаю пра нявыезд, а ягоная справа была накіраваная на дадатковы разгляд у Следчы камітэт.

Аналітыка
Час шпіёнаў: як іх вылічыць і не трапіць пад вербаванне
2024.01.17 07:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў