Тэлеграм-каналы народных амбасадаў прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі


Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Акрамя пары дзясяткаў рэсурсаў, у спіс трапілі тэлеграм-каналы народных амбасадаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vesti-lipetsk.ru

У абноўлены спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў увайшлі:

  • тэлеграм-каналы і лагатыпы праектаў «Народная Амбасада Беларусі ў Італіі» і «Народныя амбасады Беларусі»;
  • тэлеграм-каналы і чаты «РПД Черный мост», «Беларускі Хаб “Новая Зямля”», «Пул Последнего Диктатора», «Колективи Солідарності Solidarity Collectives», «PALATNO Media»;
  • Telegram, Youtube і лагатып праекту «Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус»;
  • старонкі ў Instagram «Трэба пагаварыць», «daidarogu», «palatno_media», «youtube_belarus», «motolkohelp», «365real.reels»;
  • старонкі ў TikTok «ДЗВIНОЧОК», «prezident_sveta_by», «vacreet» «belsat doc»;
  • старонка ў Х (былы Twitter) «PALATNO Media»;
  • старонка ў Facebook «Palatno Media – Палатно».

Усе рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі 19 кастрычніка. Цяпер жа ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 954 старонкі.

Нагадаем, што за падпіску на экстрэмісцкія рэсурсы ў Беларусі можа быць адміністратыўная адказнасць.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў