Дзіцячы садок, стаматалогія, працоўны кабінет. Як выглядаюць бамбасховішчы ў Ізраілі?


З пачатку 1990-х у Ізраілі бамбасховішчы прадугледжаны ў кожнай кватэры новага дома – гэта стандарт. Спецыяльны пакой называецца «мамад». «Белсат» паразмаўляў з беларусамі, якія жывуць у гэтай краіне, і папрасіў паказаць свае сховішчы рознага тыпу. 

Жанчыны і дзеці чакаюць у бамбасховішчы падчас эвакуацыі жыхароў горада Кір’ят-Шмона на мяжы з Ліванам. Кір’ят-Шмона, Ізраіль. 20 кастрычніка 2023 года.
Фота: Lisi Niesner / Reuters / Forum

Бамбасховішчы існуюць не толькі ў кватэрах. У старых дамах або на вуліцы маюцца міклаты –грамадскія хованкі. Існуюць таксама пераносныя бамбасховішчы – імі карыстаюцца ізраільскія фермеры, якія жывуць каля сектару Газа. Ёсць і складныя канструкцыі.

Пераноснае бамбасховішча для фермераў, якія працуюць каля сектару Газа. Скрыншот: tv7israelnews.com

Ізраільскі закон прадугледжвае, што кожны грамадзянін павінен мець доступ да бамбасховішча. Больш за два гады Адам Рэйнольдс (Adam Reynolds) фатаграфаваў прасторы, якія Ізраільцяне інтэгравалі ў сваё паўсядзённае жыццё, і сабраў іх у кнігу «Архітэктура экзістэнцыяльнай пагрозы».

Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».
Бомбоубежище в Израиле из фотокниги Адама Рейнольдса (Adam Reynolds) «Архитектура экзистенциальной угрозы».

Бамбасховішча ў кватэры

Бамбасховішча ў кватэры беларускі, якое выкарыстоўваецца як рабочы кабінет.
Фота: асабісты архіў

У мірны час такое герметычнае памяшканне з вентыляцыйнай устаноўкай – гэта дзіцячы пакой, працоўны кабінет або гасцёўня. Забаронена толькі ў пакоі-бамбасховішчы рабіць кухню, туалет або ванную.

Віталь жыве ў горадзе Харыш на поўначы Ізраіля ў новым доме. Звычайна ў пакоі з жалезабетоннымі сценамі спіць яго сын. Праца Віталя дазваляе яму працаваць з адлегласці, што ён і робіць апошнім часам, размяшчаючыся непадалёк ад школы свайго сына. У выпадку паветранай трывогі ён зможа хутка забраць дзіця.

Дзверы і акно ў бамбасховішча, якое знаходзіцца ў новай кватэры ў ізраільскім горадзе Харыш.
Фота: асабісты архіў

«На вокнах засоўваюцца браняваныя аканіцы. Цяпер мы паставілі туды ваду і кансервы на 72 гадзіны», – патлумачыў Віталь і даслаў нашай рэдакцыі фатаграфіі.

Службы краіны просяць мірных жыхароў скласці набор, які дазволіць знаходзіцца ў сховішчы да 72 гадзінаў. Вось што неабходна сабраць:

  • Запас вады 3 літры на чалавека ў дзень на 72 гадзіны;
  • Запас сухіх і кансерваваных прадуктаў;
  • Асвятленне або ліхтарык на батарэйках;
  • Сродкі атрымання абвестак і абнаўленняў – рацыя, якая працуе ад батарэек і партатыўных акумулятараў для мабільных тэлефонаў;
  • Лекі;
  • Аптэчка першай дапамогі;
  • Асабістыя дакументы, грошы;
  • Усё неабходнае для немаўлят і хатніх жывёл.
Акно ў бамбасховішчы, якое знаходзіцца ў новай кватэры ў ізраільскім горадзе Харыш.
Фота: асабісты архіў

Грамадскія бамбасховішчы

У Ізраілі грамадскія бамбасховішчы знаходзяцца і ў жылых дамах старога тыпу і ў месцах агульнага карыстання. У жылым доме гэта вялікае памяшканне, якое можа размяшчацца пад зямлёй ці на цокальным паверсе. Бамбасховішчы, якія стаяць асобна, ў мірны час могуць выкарыстоўвацца як прастора для правядзення мерапрыемстваў – напрыклад, там можа быць моладзевы клуб.

Бамбасховішча ў муніцыпалітэце Рамат-Ган у Ізраілі. Крыніца: ramat.gan / Facebook

Што ёсць у прытулку – залежыць ад людзей, якія жывуць паблізу і карыстаюцца ім. Беларуска Алеся з мужам жыве ў Ізраілі нядаўна, дзяўчына распавяла «Белсату» пра такі прытулак у яе доме:

«У нас ёсць два вялікія кандыцыянеры, некалькі матрацаў і пакеты з рэчамі, прынесеныя суседзямі.  Некалькі тэнісных сталоў. У сховішча мы спускаемся ў сярэднім два разы на дзень, размаўляем з суседзямі, часам гуляем у тэніс. Усё гэта доўжыцца не больш за 10 хвілін.  Мы жывем у вельмі бяспечным раёне ў цэнтры краіны».

На тэлефонах жыхароў Ізраіля стаіць дадатак службы тылу – ён апавяшчае ў выпадку ракетнага абстрэлу. Адначасова з гэтым гучыць сірэна.

Складное бамбасховішча.
Фота: migun1.co.il

Наша суразмоўца распавядае:

«Першы час пры гуках сірэны мы былі трохі ў паніцы і нічога не бралі з сабой, потым я склала трывожную сумку, і мы выбягаем з ёй. Вельмі сумна гэта казаць, але мясцовыя прывыклі ўсе, нават дзеці. Яны можа яшчэ ў сілу свайго ўзросту не разумеюць, што адбываецца. А вось мой 13-гадовы брат, які вырас тут, баіцца рэзкіх гукаў нават у мірны час. Ці страшна нам? Першыя дні было вельмі. Вось быццам бы ты аптыміст і думаеш, ну якая верагоднасць, што ракета прыляціць менавіта ў твой дом, а потым ракета сапраўды прылятае ў чыйсьці дом за 20 км ад цябе і ты думаеш, а наколькі добрае жыццё я пражыла?»

Аліса Ганчар / УК belsat.eu

Стужка навінаў