У Беларусі ўлады зліквідавалі буйную арганізацыю аховы жывёлаў. Прычынаў не назвалі


Арганізацыя аховы жывёлаў «SaveUs» у сваіх сацсетках паведаміла, што міністэрства юстыцыі пастанавіла зліквідаваць яе без тлумачэння прычынаў. «Платформа знішчаная асобамі, якіх ты не ведаеш і ведаць не хочаш. Немагчыма зразумець, каму перашкодзіла арганізацыя, што ратуе тысячы жывёлаў», – гаворыцца ў допісе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«SaveUs» называе сябе найбуйнейшай зоаабарончай арганізацыяй і фандрайзінгавай платформай. Яна прапрацавала тры гады. Актывісты сцвярджаюць, што не атрымлівалі дзяржаўных грошай, а ўсе сродкі, якія збіралі, выдаткоўвалі на гадаванцаў, а сабе нічога не пакідалі.

«Складана апісаць нашыя эмоцыі і як балюча пісаць гэты допіс. Платформа знішчаная асобамі, якіх ты не ведаеш і ведаць не хочаш. Другога такога праекту дакладна не будзе», – гаворыцца ў допісе.

Hавiны
Улады Беларусі зліквідавалі «Ахову птушак Бацькаўшчыны»
2022.03.19 20:23

Рахункі арганізацыі замарожаныя, цяпер трывае працэс ліквідавання.

«Немагчыма зразумець, каму перашкодзіла арганізацыя, што ратуе тысячы жывёлаў, што зрабіла абарону жывёлаў у Беларусі самай тэхналагічнай і празрыстай ва ўсёй Еўропе, што стварыла пляцоўку, якая паводле складанасці распрацоўкі і функцыяналу перавышае амаль усе уэб-праекты Беларусі», – адзначаюць у «SaveUs».

Там падзякавалі ўсім ахвярадаўцам, валанцёрам і партнёрам.

Hавiны
Далей без «Даліны анёлаў». Ліквідуюць грамадскае абʼяднанне, якое аднаўляла манастыр
2023.04.06 22:46

За час існавання кампанія сабрала амаль 2 млн рублёў на дапамогу бадзяжным жывёлам: на лекаванне, харчы, ператрымку, пошук новых гаспадароў. Фінансавае падтрыманне на распрацоўку платформы надаваў Еўразвяз.

Масавае закрыццё недзяржаўных установаў пачалося ў Беларусі ў 2021 годзе. Паводле падлікаў праекту «Lawtrend», больш за 1200 арганізацыяў або знішчаныя, або знаходзяцца ў працэсе ліквідавання. Пад зачыстку трапляюць нават тыя, хто займаецца экалогіяй, турызмам, спортам і не высоўвае палітычных лозунгаў.

Аб’ектыў
У Беларусі знішчаюць грамадскія арганізацыі
2023.07.21 22:04

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў