У Магілёўскай вобласці пачалі 6 крымінальных справаў пасля правярання лясной гаспадаркі


Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў лясную гаспадарку і галіну дрэваапрацоўкі. Па выніках правярання адкрылі 6 крымінальных справаў, паведамілі ў КДК.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: 90zavod.ru

Дзяржкантроль выявіў злоўжыванні ў сферы лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі ў наступных пунктах:

  • утойванне нястачы лесапрадукцыі з дапамогай фіктыўных дакументаў на яе перапрацоўку або рэалізацыю, а таксама пакрыццё шкоды шляхам выдачы дадатковых прэміяў недатычным да гэтага работнікам;
  • завышэнне аб’ёмаў выкананых работаў камерцыйнымі структурамі пры наданні паслуг лесанарыхтоўкі;
  • утойванне лішкаў драўніны з дапамогай афармлення фіктыўнага акту;
  • перавышэнне паўнамоцтваў пры выдзяленні камерцыйным структурам драўніны, прызначанай для абʼектаў сельскай гаспадаркі і сацыяльнай інфраструктуры, а таксама нямэтавае яе выкарыстанне.

Супраць каго менавіта распачалі крымінальныя справы і на якіх прадпрыемствах выявілі парушэнні – не паведамляецца.

Аналітыка
Растуць і складскія запасы, і рэнтабельнасць. Што адбываецца на беларускіх заводах?
2022.08.22 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў