23 жніўня адзначаецца Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Ён уведзены Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе на ўспамін пра масавыя дэпартацыі ды знішчэнне людзей, зладжаныя таталітарнымі рэжымамі. Нагодаю стала падпісанае ў гэты дзень у 1939 годзе пагаднення паміж нацысцкай Нямеччынай і сталінскім СССР. Дакумент увайшоў у гісторыю як Пакт Молатава – Рыбэнтропа і папярэднічаў Другой сусветнай вайне.
У траўні 1939 года ў Маскве распачаліся трохбаковыя перамовы СССР, Англіі ды Францыі для заключэння канвенцыі на выпадак нямецкай агрэсіі ў Еўропе. Аднак 21 жніўня савецкі бок нечакана для прадстаўнікоў Англіі ды Францыі перапыніў перамовы, бо паралельна на ініцыятыву Гітлера, які рыхтаваўся да нападу на Польшчу, разгортваліся перамовы паміж СССР і нацысцкай Нямеччынай. Сталін дзякуючы выведцы выдатна ведаў пра падрыхтоўку будучай вайны.
Таксама прапаноўваліся супольныя з СССР гарантыі [якія гарантыі?] краінам Прыбалтыкі ды дапамога ў паляпшэнні адносінаў Савецкага Саюзу з Японіяй. Такія ўмовы перадалі ад Гітлера Сталіну праз нямецкага пасла ў Маскве Шуленбурга 17 жніўня 1939 года. Аднак савецкі дыктатар вырашыў дамову «дапрацаваць».
Яно было падпісанае ў Берліне 19 жніўня і прадугледжвала таварны крэдыт СССР на 200 млн райхсмарак для фінансавання паставак варштатаў, абсталявання і ўзбраення. СССР, у сваю чаргу, меўся пагасіць крэдыт сыравінаю. Да канца траўня 1941 года СССР паставіў Нямеччыне 1 млн тонаў нафтапрадуктаў, 1,6 млн тонаў збожжа, 111 тыс. тонаў бавоўны, 1,8 тыс. тонаў нікелю, 185 тыс. тонаў марганцавай руды, 23 тыс. тонаў хромавай руды і іншых. СССР атрымаў ад нацыстаў варштаты для рэзкі металу(6430 адзінак), а таксама 35 узораў самалётаў ды іншыя віды ўзбраення, сярод якіх крэйсер «Лютцаў» («Петрапаўлаўск»), які ўдзельнічаў у абароне Ленінграду.
На ініцыятыву Гітлера, які даслаў асабістае паведамленне Сталіну, было вырашана арганізаваць сустрэчу 23 жніўня ў Маскве. Падчас палёту ў Маскву самалёт міністра замежных справаў нацысцкай Нямеччыны Ёахіма Рыбэнтропа каля Вялікіх Лукаў абстралялі савецкія зенітчыкі, не папярэджаныя пра прылёт нямецкага госця. А нацысцкі сцяг для сустрэчы прыйшлося ўзяць на студыі «Мосфільму», дзе здымаліся антыфашысцкія стужкі, бо да гэтага цягам некалькіх гадоў СССР і нацысцкая Нямеччына пазіцыянаваліся як непрымірымыя ворагі, пра што сведчаць, для прыкладу, тагачасныя карыкатуры часопісу «Кракадзіл».
На Нюрнбэргскім працэсе над нацысцкімі злачынцамі па выніках вайны Рыбэнтроп адзначаў, што Сталін падчас перамоваў выразна даў зразумець, што ён не зацікаўлены ў «мірным урэгуляванні нямецка-польскага канфлікту», і што «калі ён не атрымае паловы Польшчы і прыбалтыйскіх краінаў яшчэ без Літвы з портам Лібава [не разумею сэнсу, мо наадварот, «з Літвой», а не «без Літвы?» І Лібава – не Літва. Трэба нармальна перакласці], то я магу адразу ж вылятаць назад». Пацвярджаў гэта і перакладчык Сталіна Уладзімір Паўлаў, які адзначыў, што Сталін разумеў складанае становішча Гітлера, які рыхтаваўся да вайны з Польшчай, і вырашыў гэтым скарыстацца.
Па прылёце ў Маскву Рыбэнтроп цягам трох гадзін абмяркоўваў са Сталіным і наркамам замежных справаў СССР Молатавым будучае пагадненне. Папярэднія перамовы завершыліся а 20-й гадзіне, пасля чаго Рыбэнтроп накіраваў тэлеграму Гітлеру. Усё, здаецца, выглядала добра, але Сталін вырашыў дадаткова ўключыць у сферу інтарэсаў СССР Лібаву (Ліепая) і Віндаву (Вэнтспілс). Праз тры гадзіны прыйшоў адказ ад Гітлера: «Так, згодны». Нягледзячы на тое, што пад дакументам стаіць дата 23 жніўня, ён быў падпісаны каля 2-й гадзіны ночы ўжо 24 жніўня.
Ён прадугледжваў нейтралітэт і недалучэнне да звязаў, скіраваных адзін супраць аднаго. Дамова заключалася на 10 гадоў з магчымасцю далейшага працягнення кожныя пяць гадоў.
Цікава, што згодна сакрэтнаму пагадненню і СССР, і Нямеччына прызнавалі за Літвой Віленскую вобласць, якая на той час была ў складзе Польшчы. Мяжа сфераў уплыву мелася прайсці па паўночнай мяжы Літвы, а на тэрыторыі Польшчы – «па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан».
Пра заключаны пакт і сакрэтныя пратаколы Рыбэнтроп казаў падчас Нюрнбэргскага трыбуналу, па выніках якога Рыбэнтропа павесілі, ягонае цела крэміравалі, а прах развеялі. Нямецкі арыгінал пакту быў знішчаны падчас бамбавання Берліна, але ён захаваўся на мікрафільме дакументаў Міністэрства замежных справаў Трэцяга Райху. Гэты мікрафільм трапіў да амерыканцаў, якія ў 1948 годзе і апублікавалі пратакол і сакрэтныя дапаўненні да яго. У СССР існаванне крыніцы адмаўлялі (выстаўлялі, як сёння модна казаць, «фэйкам»). Аднак з пачаткам перабудовы да пакту Молатава – Рыбэнтропа вярнуліся пад ціскам уладаў Польшчы, і 24 снежня 1989 года на паседжанні ІІ З’езду народных дэпутатаў СССР былі асуджаныя сакрэтныя дамоўленасці з Нямеччынай, а таксама прызнаныя «несапраўднымі з моманту іх падпісання». Тады ж дамова і сакрэтныя пратаколы да яе былі апублікаваныя паводле нямецкай версіі дакументаў у часопісе «Вопросы истории» (№ 6, 1989).
Пра існаванне сакрэтнага пагаднення ведаў Міхаіл Гарбачоў яшчэ з 1987 года і нават намякаў на магчымасць яго знішчэння. Пасля распаду СССР арыгінальны дакумент «знайшлі», а яго факсіміле апублікавалі ў кастрычніку 1992 года. У 2019 годзе Пакт Молатава – Рыбэнтропа быў выкладзены ў электронным выглядзе. Нягледзячы на гэта, у Расеі і сёння хапае тых, хто лічыць дакумент падробкай.
Барыс Булат belsat.eu