Міністэрства энергетыкі Беларусі ў сваім тэлеграм-канале выступіла з заявай адносна планаў аднаўлення працы першага энергаблока Беларускай АЭС.
Зараз на першым энергаблоку БелАЭС беларускія і расейскія спецыялісты праводзяць рэвізію і дыягностыку абсталявання турбагенератара, паведамілі ў ведамстве.
Пасля ліквідацыі прычын спрацоўвання аўтаматычнай абароны генератара на БелАЭС пачнуцца падрыхтоўчыя аперацыі для ўводу першага энергаблока ў працу.
«З улікам неабходнасці прагрэву абсталявання і наступнага набору магутнасці рэактарнай устаноўкі ўключэнне блока ў сетку плануецца да сярэдзіны жніўня», – паведамілі ў Мінэнерга.
Нагадаем, што 12 ліпеня ў 12.57 першы энергаблок БелАЭС быў адключаны ад сеткі аўтаматычнай абаронай генератара. На першым энергаблоку БелАЭС спрацавала аўтаматычная абарона генератара.
МГ belsat.eu