Шэсць гадоў калоніі прысудзілі былой супрацоўніцы пракуратуры Наталлі Лашч


Менскі абласны суд прысудзіў 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму палітзняволенай і былой супрацоўніцы пракуратуры Наталлі Лашч. Пра гэта стала вядома праваабаронцам «Вясны». Наталля праходзіла ў справе «Чорнай кнігі Беларусі».

Наталля Лашч.
Фота: prisoners.spring96.org

Наталлю Лашч вінавацілі ў «незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці» (арт. 179 КК) і ў «распальванні сацыяльнай варожасці» (ч.3 арт. 130 КК) – нібыта за «зліў» інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі» (ЧКБ). Прысуд палітзняволенай агучыў Анатоль Дабрадзей.

Наталля Лашч – юрыстка, яна працавала ў пракуратуры Фрунзенскага раёну Менску. Жанчына была затрыманая 17 жніўня 2022 года ў справе ЧКБ. На пачатку верасня 2022 года яе прызналі палітычнай зняволенай. Суд над ёй распачаўся яшчэ 25 студзеня 2023 года. 1 сакавіка так званы суддзя Анатоль Дабрадзей прызнаў Наталлю Лашч вінаватай і прысудзіў ёй 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Як паведамляюць праваабаронцы, у хуткім часе Наталля Лашч пачне адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4.

На 23 чэрвеня, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі былі прызнаныя палітвязнямі 1496 чалавек. Ініцыятыва Dissidentby налічвае 1742 чалавекі, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі з палітычных прычын.

Інтэрв’ю
Былы палітвязень Ілля Міронаў: Азаронак, будзеш сядзець без лістоў – і тады зразумееш
2023.06.15 23:09

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў