Беларускага хлопчыка, якога знесла плынню ракі ў Абхазіі, дагэтуль не знайшлі


У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць чатырохгадовага Аляксандра Вакуліча з Беларусі, якога панесла цячэннем ракі Гега, паведамляе мясцовае выданне. Ён разам з бацькамі прыехаў на адпачынак з Пінску.

У Абхазіі плыняю знесла беларускага хлопчыка. Скрыншот відэа: МЧС Абхазии / Youtube

Паведамляецца, што кожны дзень ратаўнікі некалькі разоў праходзяць маршрут уздоўж рэчышча, аднак 4-гадовага хлопчыка дагэтуль не знайшлі.

«Пошукі дзіцяці працягваюцца. Штодня ажыццяўляецца ратацыя працаўнікоў, якія бяруць удзел у пошукавых работах. На працягу светлавога дня ратавальнікі некалькі разоў праходзяць маршрут уздоўж ракі», – адзначыў першы намеснік міністра надзвычайных сітуацыяў Тыгран Дэлібалт’ян.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 17 чэрвеня ў раёне Гегскага вадаспаду. Разам з маці хлопчык быў на экскурсіі, ён упаў у раку Гега, і яго знесла плынню ракі. Раней паведамлялася, што больш за паўсотні ратавальнікаў з чатырох гарадоў вядуць пошукі дзіцяці з вечара суботы.

Hавiны
У Абхазіі цячэннем ракі знесла беларускага хлопчыка
2023.06.19 08:50
Стужка навінаў