Праваабаронцы: у гомельскай калоніі супраць Марыі Калеснікавай зладзілі правакацыю


Супраць палітзняволенай Марыі Калеснікавай у гомельскай ПК №4 зладзілі правакацыю, паведамляюць праваабаронцы каманды MAYDAY. Калі адбыўся інцыдэнт дакладна не вядома, але яго маглі ўчыніць іншыя вязні.

Марыя Калеснікава. 6 жніўня 2020 года.
Фота: АВ / Белсат

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пасля таго, як Марыя Калеснікавай вярнулася з медчасткі ў камеру, нехта падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з растваральнай сухой кавай. Праз кароткі час пасля гэтага адбыўся ператрус камеры, падчас якога супрацоўнікі ўстановы адкрылі слоік і знайшлі гэтыя таблеткі. Праз гэта Марыю адправілі ў ШІЗА.

Па ўнутраных правілах, пранос медпрэпаратаў з медычнай часткі ўстановы забаронены. Згодна з пунктам 361 правілаў унутранага распарадку, «медыкаменты асуджаным на рукі не выдаюцца, прыём лекаў праводзіцца ў прысутнасці медычнага работніка, за выключэннем некаторых лекавых рэчываў, якія не з’яўляюцца моцнадзейнымі (пры немагчымасці забяспечыць іх выдачу ва ўстаноўленыя гадзіны прыёму).

Верагодна, акт правакацыі ўчыніў нехта з сукамернікаў, лічаць праваабаронцы.

Раней паведамлялася, што Марыя мае праблемы са здароўем у калоніі і праз гэта не працуе. Каля месяца таму на пастраенні яе прыйшлося нават выводзіць пад рукі. Вядома, што ў апошні час яна ўтрымліваецца ў «адзінкавай камеры», а да гэтага яе рэгулярна адпраўлялі ШІЗА.

Hавiны
Марыя Калеснікава надалей мае праблемы са здароўем
2023.05.22 17:38

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў