Лукашэнка раскрытыкаваў Мінздароўя і старшыняў аблвыканкамаў праз праблемы ў ахове здароўя


23 траўня самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка зладзіў нараду ў актуальных пытаннях аховы здароўя. Ён жорстка раскрытыкаваў сітуацыю ў медыцыне і прыгразіў кіраўнікам аблвыканкамаў, што «сарве з іх скуру», калі яны не навядуць парадку ў ахове здароўя ў вёсках.

Нарада ў Лукашэнкі ў пытаннях аховы здароўя.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларуская сістэма аховы здароўя прайшла добрую падрыхтоўку падчас пандэміі. Паводле самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, падчас пандэміі беларускія медыкі нібыта годна прайшлі выпрабаванні і нават «знайшлі метады лячэння гэтага віруса». Але насамрэч смяротнасць у Беларусі падчас пандэміі каронавіруса была найбольшай у свеце.

Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь накіроўвае на сістэму аховы здароўя значныя сродкі. Тым не менш, сілавыя структуры атрымаюць сёлета амаль утрая больш сродкаў з бюджэту, чым пойдзе на сістэму аховы здароўя.

Аналітыка
Будзем п’янымі і дурнымі? Медыцына і адукацыя Беларусі працягваюць дэградаваць
2023.05.11 10:34

Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі адзначыў, што сёлета стала паступаць шмат сігналаў аб зніжэнні якасці аказання медычнай дапамогі. У сувязі з гэтым на ягонае даручэнне стварылі працоўную групу, якая будзе манітараваць сітуацыю. Лукашэнка згадаў пра кепскі стан у некаторых больніцах, пра адсутнасць рамонту ў будынках, пра тое, што не рамантуецца медычнае абсталяванне. Закрануў ён і пытанне кадраў. Паводле яго, неабходна затрымліваць спецыялістаў: Лукашэнка загадаў не адпускаць маладых дактароў, пакуль яны не адпрацуюць пяць гадоў пасля заканчэння ВНУ.

Асобна Лукашэнка закрануў тэму медычнай дапамогі ў вёсках.

«Я вам ніколі за сяло не дарую. Ніколі! Запомніце гэта. Перш за ўсё губернатары. Я з вас шкуру сарву, але вы наведзяце там парадак!» – заявіў Лукашэнка.

Разабрацца з гэтым пытаннем ён загадаў у тым ліку і Наталлі Качанавай.

Агляд
У Беларусі расце дэфіцыт кадраў. Каго не стае больш за ўсё?
2023.05.23 12:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў