Колькасць загінулых у тэракце «Крокус Сіці Хол» дасягнула 115 чалавек


Следчы камітэт Расеі паведамляе, што колькасць загінулых у выніку тэрарыстычнага акту ў Падмаскоўі складае ўжо 115 чалавекі.

Унутры «Крокус Сіці Хол» пасля тэракту. Скрыншот з відэа sledcom.ru

Дзве гадзіны таму заяўлялася пра 93 ахвяры трагедыі. «Колькасць загінулых яшчэ ўзрасце», – папярэдзілі тады ў СКР. Потым больш за два дзясяткі целаў былі знойдзены падчас разбору завалаў. Цяпер колькасць загінулых складае 115 чалавек.

Следчы камітэт распавёў, што тэрарысты пры нападзе выкарыстоўвалі аўтаматычную зброю, а таксама лёгкаўзгаральную вадкасць для падпалу памяшканняў канцэртнай залы. У будынку адбыўся вялікі пажар, частка даху абвалілася. Паводле папярэдніх звестак, прычынамі гібелі людзей сталі агнястрэльныя раненні і атручэнне прадуктамі гарэння.

Telegram-канал «112» сцвярджае, што больш за 200 чалавек пацярпелі. Колькасць ахвяраў яшчэ можа вырасці, бо разбор завалаў працягваецца і, паводле папярэдніх ацэнак, зойме не менш за содні.

У СКР таксама паведамілі, што чацвёра падазраваных былі затрыманыя ў Бранскай вобласці, недалёка ад мяжы з Украінай.

Hавiны
Сярод пацярпелых у тэракце ў Падмаскоўі – грамадзянін Беларусі
2024.03.23 09:40

Раней ФСБ паведаміла прэзідэнту Уладзіміру Пуціну пра затрыманне 11 чалавек, у тым ліку ўсіх 4 тэрарыстаў, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце ў «Крокус Сіці Хол».

Паводле медыяў, падазраваных затрымалі каля вёскі Хацунь Бранскай вобласці. Аўтамабіль меркаваных тэрарыстаў не спыніўся па патрабаванні сілавікоў, была распачатая страляніна. Адзін падазраваны быў затрыманы на месцы, астатнія ўцяклі ў лесе і неўзабаве былі таксама затрыманыя. Паведамляецца, што ў салоне аўтамабіля знойдзены пісталет, магазін да аўтамата Калашнікава і пашпарты грамадзян Таджыкістану.

Hавiны
«Аховы быццам бы не было». Што кажуць відавочцы маскоўскага расстрэлу
2024.03.23 00:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў