Ва Украіне ўведзена надзвычайнае становішча


Надзвычайнае становішча ўводзіцца па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя Данецкай і Луганскай вобласцяў (там плануецца ўвесці ваеннае становішча). Пра гэта паведамляе УНІАН.

Адпаведнае рашэнне ўхваліла Вярхоўная Рада Украіны. Надзвычайнае становішча ўводзіцца на 30 дзён.

На тэрыторыях, дзе ўводзіцца надзвычайнае становішча, дзейнічае:

  • асаблівы рэжым уезду і выезду, а таксама абмежаванне свабоды перамяшчэння (пры неабходнасці);
  • абмежаванне руху транспартных сродкаў і іх агляд (пры неабходнасці);
  • узмацненне аховы грамадскага парадку і аб’ектаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва і народнай гаспадаркі;
  • забараняецца правядзенне масавых мерапрыемстваў, забастовак;
  • часовая або беззваротная эвакуацыя людзей з месцаў, небяспечных для пражывання, з абавязковым прадастаўленнем ім стацыянарных ці часовых жылых памяшканняў.

Акрамя таго, уводзіцца каменданцкая гадзіна і праверка дакументаў у грамадзян, а ў неабходных выпадках правядзенне асабістага надгляду, агляду рэчаў, транспартных сродкаў, багажу і грузаў.

Прадугледжваецца таксама забарона прызыўнікам, ваеннаабавязаным і рэзервістам змяняць месца жыхарства без згоды ўладаў.

Hавiны
«Newsweek»: Выведка ЗША чакае поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну цягам 48 гадзінаў
2022.02.23 21:21

РР belsat.eu

Стужка навінаў