У Кітаі адбыўся моцны землятрус. Штуршкі адчуваліся ў Кыргызстане, Узбекістане і Казахстане


На паўночным захадзе Кітаю, у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, у ноч на аўторак, 23 студзеня, адбыўся землятрус з магнітудай 7,1. Ачаг залягаў на глыбіні 22 кіламетраў.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vlast.kz

У выніку землятрусу цалкам разбураныя 47 дамоў, 78 – пашкоджаныя, былі зафіксаваныя перабоі з электразабеспячэннем. Аб падземных штуршках таксама паведамілі жыхары Сінь-Цзяну, Урумчы і Кашкару. Шэсць чалавек атрымалі раненні.

Моцныя падземныя штуршкі з максімальнаю магнітудаю 6,2 адчуваліся на тэрыторыі Кыргызстану і ў некаторых рэгіёнах Узбекістану і Казахстану.

У Алматы па медычную дапамогу звярнуліся 44 асобы, сярод іх – 10 дзяцей. Трое атрымалі траўмы, калі выскоквалі з вокнаў сваіх дамоў. Трое дарослых і пяцёра дзяцей шпіталізаваныя.

У выніку землятрусу спынялася праца аэрапорту ў Алматы.

Hавiны
Магутны землятрус адбыўся ў Японіі. Пагроза цунамі абвешчаная на Сахаліне і ва Уладзівастоку
2024.01.01 15:33

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў