Памёр італьянскі спявак Тота Кутуннё


Сёння стала вядома пра смерць вядомага італьянскага спевака Тота Кутуннё, аб гэтым са спасылкай на менеджара выканаўцы паведаміла агенцтва Ansa.

Тота Кутуннё.
Фота: totocutugnoofficial / Instagram

Спявак нарадзіўся 7 ліпеня 1943 года ў Таскане.

З’яўляючыся таленавітым выканаўцам і кампазітарам, ён у музычным плане ўсяму навучыўся сам. А вось адукацыю Кутуннё атрымаў эканамічную, хоць па спецыяльнасці не адпрацаваў ніводнага дня.

Песні, напісаныя Тота Кутуннё, выконвалі зоркі сусветнай велічыні, пачынаючы ад Фрэнка Сінатры, Мірэй Мацье і заканчваючы Джо Дасэнам, Джоні Холідэем і Адрыяна Чэлентана.

Дарэчы, менавіта для апошняга была напісана песня «L’italiano», якая стала візітоўкай Тота Кутуннё, але Чэлентана яна чамусьці не спадабалася, і ён адмовіўся яе выконваць.

Спявак 13 разоў браў удзел у вядомым італьянскім фестывалі Сан-Рэма. У 1980 годзе ён стаў пераможцам фестывалю з песняй «Solo noi».

У 1990 годзе Тота Кутуннё выйграў «Еўрабачанне» з песняй «Insieme».

З канца 1990-х і ў 2000-х гадах спявак працаваў таксама на італьянскім тэлебачанні, а таксама пісаў музыку для розных кінафільмаў. Усяго музыка напісаў 20 альбомаў.

Вядома, што спявак доўгі час змагаўся з анкалогіяй.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў