Фестываль беларускай музыкі «ГРАЙ» адбудзецца 1 верасня ў Варшаве


1 верасня ў Варшаве 15:00 стартуе фестываль беларускай музыкі «ГРАЙ». Месца імпрэзы – летняя пляцоўка Odessa Club (ul. Kolejowa 8/10, Warszawa).

Гасцей чакаюць выступы беларускіх гуртоў. У праграме: Volski, Дай Дарогу!, DzieciukiJ:Морс, :b:N:, The Superbullz. Afterparty – Papa Bo SelektahВядоўцы – Марына Савіцкая і Аляксандр Памідораў.

Графіка прадстаўленая арганізатарамі імпрэзы

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту «Грай» можна будзе пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксесуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай).

Ад 15-й гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой выступяць маладыя беларускія выканаўцы.

Квіткі даступныя тут.

belsat.eu

Стужка навінаў