У Беларусі дазволілі замежнікам без сталага ВНЖ працаваць трактарыстамі і швачкамі


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва прыняла захады, якія мусяць палепшыць сітуацыю з дэфіцытам кадраў у Беларусі. Адпаведная пастанова № 17 пачне дзейнічаць з 1 ліпеня.

Мігранты ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі». Гарадзенская вобласць, Беларусь. Лістапад 2021 года.
Фота: Ян Марэцкі / Streenger

Ведамства вызначыла пералік прафесіяў на 2023 год, на якія прыцягваюцца замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія не маюць дазволу на пастаяннае пражыванне ў Беларусі, «без уліку абмежаванняў па абароне нацыянальнага рынку працы».

Цяпер замежнікі без дазволу на сталае пражыванне і асобы без грамадзянства без абмежаванняў змогуць працаваць кіроўцамі, рамонтнікамі, трактарыстамі, швачкамі, электраманцёрамі, ветэрынарамі, інжынерамі, лекарамі, медсёстрамі і фельчарамі.

Інфаграфіка
Беларусь вымірае, і вельмі хутка. Што (не) паказалі звесткі Белстату
2023.03.29 18:51

У Беларусі ў апошнія гады вельмі моцна скарачаецца насельніцтва. На 1 студзеня 2023 года яно склала 9 200 617 чалавек. За год паменшылася на 54 907 чалавек. У 2021-м змяншэнне склала 94,1 тыс. асобаў, а ў 2020-м – 60,6 тыс. чалавек.

Пры гэтым звесткі Белстату не ўлічваюць дакладнай колькасці асобаў, якія стала жывуць у Беларусі. Статыстыка міграцыі ўлічвае зусім невялікія групы эмігрантаў – у асноўным толькі тых, хто афіцыйна заявіў дзяржаўным органам, што з’язджае з краіны паводле кантрактаў, падкрэсліла ў каментары «Белсату» старэйшая навуковая працаўніца даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.

«А тых, хто проста зʼехаў, ніхто не палічыць. Яны быццам бы прысутнічаюць у краіне, хоць гэта не так. У той жа час статыстыка краінаў Еўразвязу паказвае, што эміграцыйныя працэсы ў Беларусі ўзмацніліся. Гэта значыць, людзі выязджаюць з краіны», – адзначыла экспертка.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў