Кіберпартызаны ўзламалі серверы кампаніі, што абслугоўвае расейскую чыгунку


У пятніцу, 19 траўня, кіберпартызаны паспяхова праніклі ў сетку расейскай кампаніі «Вагон-Сервис», якая спецыялізуецца на абслугоўванні чыгуначных складаў у Расеі, выпампавалі звесткі і пачалі іх шыфраваць.

Узлом «Вагон-Сервиса». Крыніца: by.cpartisans.org

«У ноч з пятніцы на суботу ў кампаніі зразумелі, што іх узламалі, і паспрабавалі нам супрацьдзеяць, але беспаспяхова. Усё, што яны адкацілі, мы дарабілі ў наступную ноч на панядзелак. У выніку 22 траўня 2023 года атака завяршылася паспяхова», – паведамляюць кіберпартызаны.

Хакеры расказваюць, што ўзламалі карпаратыўную пошту і даведаліся з лістоў, калі будуць тэхнічныя работы, каб іх узлом не выглядаў падазрона.

У выніку кіберпартызаны выпампавалі ўвесь дакументаабарот, лісты, звесткі з сервераў, а пасля зашыфравалі арыгіналы і рэзервовыя копіі. Таксама былі зашыфраваныя працоўныя станцыі, яны атрымалі кіраванне доступам да сеткавых рэсурсаў.

Фота вокладкі: Белсат

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў