Гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета і выбух ракеты «SpaceX» у небе. Галоўныя здымкі


Ад вялікага апоўзня ў Пакістане і сонечнага зацьмення ў Інданезіі да 80-ай гадавіны паўстання ў Варшаўскім гета і выбуху звышцяжкай ракеты «SpaceX» у небе над ЗША – сабралі галоўныя здымкі з усяго свету за апошні тыдзень.

Лаўрэат прэміі World Press Photo фатограф Associated Press Яўген Малалетка стаіць перад сваёй фатаграфіяй на прэс-канферэнцыі аб’яўлення пераможцаў. На здымку – ратаўнікі нясуць параненую цяжарную жанчыну праз абломкі радзільні пасля расейскага ракетнага ўдару ў Марыупалі. Амстэрдам, Нідэрланды.
Фота: Peter Dejong / AP Photo / East News
Вайсковец 80-й дэсантна-штурмавой брыгады грае на акардэоне падчас адпачынку на перадавой пад Бахмутам, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
Ратавальнікі і валанцёры нясуць цела чалавека, якога выцягнулі з-пад завалаў на месцы апоўзня ля памежнага гораду Торкхам (Torkham), Пакістан.
Фота: Muhammad Sajjad / AP Photo / East News
Людзі пакідаюць свае раёны на фоне баёў паміж арміяй і ваенізаванымі фармаваннямі пасля зрыву 24-гадзіннага перамір’я ў Хартуме, Судан.
Фота: AFP / East News
Патрэсканая зямля ад засухі ў вадасховішчы Саў (Sau) на поўнач ад Барсэлоны. Прэм’ер-міністр Іспаніі папярэдзіў заканадаўцаў, што вострая засуха стала адной з галоўных доўгатэрміновых праблемаў краіны. Барсэлона, Іспанія.
Фота: AP Photo / Emilio Morenatti / East News
Людзі назіраюць за сонечным зацьменнем у ахоўных акулярах у Джакарце, Інданезія.
Фота: Tatan Syuflana / AP Photo / East News
Польшча адзначыла 80-ую гадавіну паўстання габрэйскага народу нацыстам у Варшаўскім гета. Ва ўрачыстай цырымоніі ля помніка Героям варшаўскага гета прынялі ўдзел прэзідэнты Ізраілю, Нямеччыны і Польшчы. Варшава, Польшча.
Фота: Wojtek Radwanski / AFP / East News
У выніку пропуску вясновай паводкі праз Кіеўскую ГЭС, частка пойменных тэрыторый у сталіцы была падтоплена. Кіеў, Украіна.
Фота: Andre Alves / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Удзельнікі Маршу Жывых ідуць па чыгуначных пуцях да былога лагеру смерці Біркенаў у 80-ую гадавіну пачатку паўстання ў Варшаўскім гета. Бжэзінка (Brzezinka), Польшча.
Фота: Wojtek Radwanski / AFP / East News
Адбыўся продаж шкілету каралеўскага тыраназаўра Трыніці ўзростам 67 мільёнаў гадоў ва аўкцыённым доме Колер у Цюрыху. Шкілет тыраксу, выстаўлены ўпершыню на аўкцыён у Еўропе, быў прададзены больш за 5 мільёнаў долараў ЗША. Цюрых, Швейцарыя.
Фота: Fabrice Coffrini / AFP / East News
Французскі альпініст Ален Рабэр, вядомы ў народзе як «французскі чалавек-павук», падымаецца на вежу Альта ў раёне Дэфанс у Парыжу, Францыя.
Фота: Thomas Samson / AFP / East News
Касмічны карабель «Starship» кампаніі «SpaceX» узлятае са стартавай пляцоўкі падчас лётнага выпрабавання з базы ў камуне Бока-Чыка (Boca Chica). Планавалася, што капсула «Starship» аддзяліцца ад першай ступені ракетнага паскаральніка праз тры хвіліны палёту, але аддзялення не адбылося і ракета ўзарвалася. Яна была створаная для місій на Месяцы і Марсе. Тэхас, ЗША.
Фота: Patrick T. Fallon / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў