Менскія ўлады забаранілі правядзенне «Чарнобыльскага шляху»


Менскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзенні «Чарнобыльскага шляху» – штогадовага шэсця, прымеркаванага да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Заяўку на правядзенне акцыі ў Менску падавала партыя «Зялёныя».

«Зялёныя» не плануюць ладзіць акцыі ў Менску насуперак пастанове гарвыканкаму. Замест гэтага яны запрашаюць усіх далучыцца да «Чарнобыльскага шляху» ў Вільні 26 красавіка. Месца збору – на Лукішскай плошчы а 18:00. Фінальны пункт – помнік «Маці Чарнобылю».

Анонс
Беларусы замежжа правядуць Чарнобыльскі тыдзень
2022.04.19 19:54

РР belsat.eu

Стужка навінаў