Узрост дэпутатаў – ад 29 да 66 гадоў. У Беларусі пачала працу Палата прадстаўнікоў новага склікання


22 сакавіка распачала працу першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VIII склікання. Найперш абралі старшыню – ім стаўся былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

22 сакавіка пачала працу Палата прадстаўнікоў VIII склікання.
Фота: housegovby / Telegram

Працу парламенту адкрыў старшыня Цэнтрвыбаркаму Беларусі Ігар Карпенка, апавёўшы пра склад абноўленага дэпутацкага корпусу.

У склад Палаты прадстаўнікоў VIII склікання ўвайшлі 18,2 %, ці 20 чалавек з VII склікання. У новым парламенце – 37 жанчынаў (33,6 % ад усіх дэпутатаў). Самаму маладому дэпутату – 29 гадоў, найстарэйшаму – 66.

70 дэпутатаў – сябры палітычных партыяў, 40 – беспартыйныя. Партыю «Белая Русь» рэпрэзентуе 51 дэпутат (46,4 %), Камуністычную партыю Беларусі – 7 дэпутатаў (6,4 %), Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі – 4 (3,6 %), Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці – 8 дэпутатаў (7,3 %).

За парламенцкімі выбарамі ў Беларусі назіралі 294 міжнародныя і 45 505 нацыянальных назіральнікаў.

Агляд
«Ні сумленныя, ні свабодныя». Як у свеце рэагуюць на «выбары» дэпутатаў у Беларусі
2024.02.26 17:39

У Беларусі 25 лютага прайшлі гэтак званыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў. Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская адзначыла, што выбары не адпавядаюць дэмакратычным стандартам і нагадваюць ваенную аперацыю супраць уласных грамадзянаў. Яна заклікала міжнародную супольнасць не прызнаваць гэтых выбараў.

АБСЕ падкрэсліла, што кампанія «прайшла ў атмасферы страху, у якой ні адзін выбарчы працэс нельга назваць дэмакратычным». Дзяржаўны дэпартамент ЗША назваў выбары фіктыўнымі. Дэпутат парламенту Францыі Фрэдэрык Пэці назваў выбары ў Беларусі пародыяй і заклікаў МЗС Францыі не прызнаваць іх.

Hавiны
ЦВК абнародавала спісы дэпутатаў, якія прайшлі ў Палату прадстаўнікоў
2024.02.26 09:16

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў