Выбары з аганьком. У Смалявічах гарэлі школа і выбарчы ўчастак


22 лютага падраздзяленні Міністэрства надзвычайных сітуацыяў выехалі на паведамленне аб задымленні ў школе № 2 у Смалявічах. У будынку знаходзіцца выбарчы ўчастак.

Дзеці вяртаюцца ў школу № 2 у Смалявічах пасля эвакуацыі. Скрын з відэа: МЧС Беларуси / Telegram

Паводле МНС, адбылося задымленне ў паддашкавым памяшканні школы. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыя эвакуявала 77 асобаў, з іх 65 навучэнцаў.

Ратавальнікі ліквідавалі тленне. Ніхто не пацярпеў. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Reform.by адзначае, што былі эвакуяваныя чатыры чальцы выбарчай камісіі.

21 лютага на канале сілавікоў з’явілася відэа з мужчынам, затрыманым нібыта за жаданне «сарваць выбары». Ён «прызнаецца» ў тым, што з ім быццам бы звязаліся людзі, якія прапаноўвалі яму збіраць дадзеныя на чальцоў выбарчых камісіяў, а таксама «рыхтаваць людзей да назіральнай дзейнасці і далейшых правакацыяў на ўчастках». Ён нібыта таксама мусіў здымаць відэа і рассылаць іх у «экстрэмісцкія рэсурсы» для «нагнятання сітуацыі ў краіне».

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў