Афіцыйны Менск абяцае «жорстка адрэагаваць» на рашэнне Літвы закрыць два памежныя пераходы


МЗС Беларусі выступіла з афіцыйнаю заявай у сувязі з пастановай літоўскага ўраду закрыць з 1 сакавіка 2024 года два памежныя пункты: «Райгардас» («Прывалка») і «Лаворышкес» («Катлоўка»).

Здание Министерства иностранных дел в Минске
Будынак Міністэрства замежных справаў. Менск, Беларусь. 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: Белсат

Пастанову ўладаў Літвы ў МЗС Беларусі назвала «выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках электаральных кампаніяў, якія набіраюць абароты». Паводле знешнепалітычнага ведамства, мэта гэтага кроку – «штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі, прыкрываючы ўласныя пралікі ў эканоміцы». Нібыта літоўскія ўлады ўважаюць нязручным «павелічэнне патоку ўласных грамадзянаў, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і расказваюць праўду пра нашую краіну».

«Абгрунтаванне гэтай пастановы літоўскім урадам выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй проста ўсмешку», – заяўляюць у МЗС. Там дадаюць, што «адбываецца на агульнай мяжы ЕЗ пры маўклівай згодзе Бруселю і іншых краінаў – чальцоў Еўразвязу».

«Беларусь будзе вымушаная жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі несяброўскія дзеянні Вільні з улікам інтарэсаў сваіх грамадзянаў і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краінаў.

Зноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзынфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям», – гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Hавiны
Беларусь прыгразіла Літве са зброяй прабіць калідор для транзіту тавараў. У Літве цешацца
2023.10.29 19:42

Нагадаем, 21 лютага літоўскі ўрад пастанавіў закрыць з 1 сакавіка 2024 года два памежныя пункты: «Райгардас» («Прывалка») і «Лаворышкес» («Катлоўка»). Пры гэтым урад таксама пагадзіўся паступова памяншаць колькасць дазволаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах – як беларускімі, так і літоўскімі перавознікамі, – а таксама абмяжоўваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначнай станцыі «Кена».

На думку міністаркі ўнутраных справаў Агне Білатайце, закрыццё яшчэ двух памежных пунктаў своечасовае і неабходнае, бо суседнія дзяржавы маюць па адным КПП, у той час як Літва – ажно чатыры, што прывяло да павелічэння праз іх патоку тавараў, транспарту і людзей.

«Неабходныя вялікія рэсурсы для кантролю патокаў, перадухілення кантрабанды, забеспячэння міжнародных санкцыяў і зніжэння рызыкаў бяспекі дарожнага руху. Гэтая пастанова (гаворка пра закрыццё памежных пераходаў – «Белсат») было абумоўленае таксама рызыкамі, звязанымі з узрослай актыўнасцю беларускіх спецслужбаў і службаў бяспекі супраць Літвы і нашых грамадзянаў», – адзначыла Агне Білатайце.

Такім чынам, на мяжы з Беларуссю Літва пакіне дзейснымі толькі два памежныя пераходы: «Каменны Лог» – «Мядзінінкай» і «Беняконі» – «Шальчынінкай».

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў кіраўніцтву Польшчы і краінаў Балтыі, назваўшы іх вар’ятамі
2023.06.05 13:40

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў