У Вярхоўную Раду Украіны ўнеслі законапраект аб аб’яўленні вайсковага стану на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, прыпыненні транспартнага спалучэння з РФ і закрыцці дзяржаўнай мяжы з Расеяй і Беларуссю.
Народны дэпутат Украіны Аксана Саўчук ініцыявала праект пастановы звароту Вярхоўнай Рады Украіны да прэзідэнта аб абʼяўленні вайсковага стану на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, прыпыненні транспартнага спалучэння з Расейскай Федэрацыяй і закрыцця дзяржаўнай мяжы з Беларуссю і Расеяй.
Пастанова зʼявілася ў Вярхоўнай Радзе 22 лютага і была падтрыманая дэпутатамі.
СЛ belsat.eu