На «Беларуськаліі» загінуў працаўнік?


У неафіцыйнай групе 1-га рудаўпраўлення ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» з’явілася паведамленне пра гібель працаўніка «Беларуськалію». Зменнага майстра знайшлі павешаным.

Другое рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій».
Фота: kali.by

«На Бярозаўскім рудніку 1РУ, на ПГУ 11, на прыводзе адной з лаваў знайшлі павешаным зменнага майстра», – гаворыцца ў паведамленні, якое зʼявілася ў нядзелю, 21 студзеня.

Афіцыйна аб інцыдэнце пакуль не паведамлялася.

Hавiны
Працаўніку «Мазырсолі» прыгразілі звальненнем за паленне. Пасля вымовы ён памёр на працоўным месцы
2023.12.11 18:08

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў