Не толькі дырэктар БелАЗу. У Жодзіне маглі затрымаць старшыню гарвыканкаму


У апошнія дні ў Жодзіне праходзяць затрыманні не толькі на БелАЗе, але і сярод чыноўнікаў. Пра гэта 21 снежня паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Дзмітрый Заблоцкі.
Фота: zhodinonews.by

Паводле яго, ёсць звесткі пра затрыманне старшыні Жодзінскага гарвыканкаму Дзмітрыя Заблоцкага, а таксама дырэктара мясцовага ЖКГ Юрыя Рабецкага.

Заблоцкі ўзначальваў Жодзіна са студзеня 2019 года. Да таго ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, старшынёй Жодзінскага гарадскога савету дэпутатаў і быў намеснікам генеральнага дырэктара БелАЗу. У жніўні 2020 года Заблоцкі сустракаўся з пратэстоўцамі ў Жодзіне, якія патрабавалі ад яго агучыць вынікі галасавання па асобных участках, спыніць гвалт і дазволіць масавыя дэманстрацыі.

Таксама стала вядома, што ўвечары 15 снежня быў затрыманы генеральны дырэктар БелАЗу Сяргей Нікіфаровіч. Суразмоўцы журналістаў сцвярджаюць, што з таго часу топ-менеджар заводу застаецца ў СІЗА КДБ. Адная з магчымых прычынаў – карупцыя.

Hавiны
Zerkalo.io: затрыманы генеральны дырэктар БелАЗу
2023.12.21 13:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў