У Беларусі падлеткам забароняць афармляць банкаўскія карткі


У Беларусі падлеткаў векам 14–18 гадоў пазбавяць права самастойна афармляць банкаўскія карткі. Для гэтага будзе патрабавацца пісьмовая згода законнага прадстаўніка. Такія змены ў Грамадзянскі кодэкс ухваліла Палата прадстаўнікоў, піша БелТА.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: mastersenaiper / Pixabay

Палата прадстаўнікоў яшчэ 11 кастрычніка ўхваліла ў апошнім чытанні законапраект аб зменах у Грамадзянскі кодэкс, і толькі цяпер старшыня заканадаўчай камісіі Святлана Любецкая паведаміла, што чакае беларусаў.

У прыватнасці падлеткам векам 14–18 гадоў забароняць самастойна афармляць банкаўскія карткі. Цяпер бацькам давядзецца альбо даваць пісьмовую згоду на гэта, або замаўляць да сваіх рахункаў у банках дадатковыя карты для дзяцей.

Любецкая патлумачыла: гэта робіцца, каб «знізіць удзел падлеткаў у сферы незаконнага абароту сродкаў плацяжу», бо маладзёны часта здзяйсняюць злачынствы з выкарыстаннем банкаўскіх картак.

Пры гэтым у падлеткаў застанецца права самастойна адкрыць у банку дэпазіт ці рахунак «з базавымі ўмовамі абслугоўвання» для стыпендыяў, грашовай дапамогі або заробку.

Старэйшым за 16 гадоў можна будзе займацца бізнесам, аднак таксама са згоды законнага прадстаўніка.

Таксама прадугледжваецца, што на ўгоды падлеткаў зможа пагадзіцца толькі адзін законны прадстаўнік, а не абавязкова абодва: гэта зручна, калі бацькі не жывуць разам або адзін з бацькоў наўмысна ўхіляецца ад таго, каб даць такую пісьмовую згоду.

Hавiны
Пракуратура Беларусі змяшала ў адно ЛГБТ, змену полу і педафілію
2023.10.17 10:35

Іншая навіна датычыць выпадкаў публікацыі ў медыях «звестак, што ганьбяць гонар, годнасць або дзелавую рэпутацыю грамадзяніна і не адпавядаюць рэчаіснасці». У Грамадзянскім кодэксе замацавалі норму: гэтыя звесткі мусяць зняпраўджвацца ў гэтых жа медыях у парадку, які яшчэ будзе вызначацца. Больш за тое, удзельнікам такіх справаў далі права патрабаваць ад рэдакцыяў апублікаваць разам са зняпраўджаннем свой каментар.

Змены таксама падрыхтаваныя для садаводчых таварыстваў і гаражных кааператываў. Старшыня праўлення гэтых арганізацыяў атрымае права сведчыць даверанасці чальцоў на ўдзел у агульным сходзе. Гэта дапаможа набіраць неабходны кворум і ўхваляць рашэнні.

Hавiны
Беларусаў хочуць забавязаць паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках
2023.10.13 16:53

Акрамя таго, абноўлены Грамадзянскі кодэкс пазбавіць кіроўцаў абавязку кампенсаваць шкоду, калі іх не прызнаюць вінаватымі ў ДТЗ.

«Будзе дзеяць агульнае правіла пра магчымасць зменшыць памер кампенсацыі шкоды або адмовы ў кампенсацыі шкоды пры грубай неасцярожнасці пацярпелага і адсутнасці віны таго, хто нанёс шкоду», – растлумачыла дэпутатка Любецкая.

Пакуль жа заканадаўства прадугледжвае, што ўладальнікі транспартавых сродкаў мусяць скампенсаваць шкоду, нават калі трапляць у ДТЗ не са сваёй віны.

Змены ў Грамадзянскі кодэкс набудуць моц праз год пасля афіцыйнага апублікавання адпаведнага закону. Пакуль жы на партале прававой інфармацыі маецца толькі праект.

Аналітыка
«Паспрабаваць абскубці багацеяў». Для чаго і як у Беларусі зноў мяняюць Падатковы кодэкс
2023.10.18 16:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў