У грамадскім транспарце Менску зладзяць эксперымент з ільготнікамі


У Менску зладзяць эксперымент з аплатаю праезду ў грамадскім транспарце. Тым, хто мае ільготы, выдадуць карткі-праязныя. На першым этапе ў даследаванні возьмуць удзел школьнікі і навучэнцы каледжаў, перадае агенцтва «Минск-Новости». Плануецца, што новае правіла распаўсюдзяць ува ўсіх рэгіёнах краіны.

Валідатар у грамадскім транспарце.
Фота: belcard.by

Эксперымент распачнецца 1 верасня. У ім возьмуць удзел вучні чатырох школаў і двух каледжаў, гэтая катэгорыя пасажыраў мае права на бясплатны праезд. Ім, як паведаміў кіраўнік прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь» Юрый Супрановіч, выдадуць карткі-праязныя:

«Мы пастанавілі пачаць эксперымент са школьнікаў, каб прывіваць ім разуменне надавання транспартавай паслугі. Плануем з 1 кастрычніка павялічыць ахоп эксперыментам пасажыраў, якія маюць права на бясплатны праезд, а з 1 студзеня 2024-га распаўсюдзіць яго на ўсіх пасажыраў».

Гэта дазволіць ведаць дакладную колькасць асобаў, на перавоз якіх выдаткоўваюць грошы з бюджэту. Чакаецца, што ў выніку станоўчы эфект будзе і для перавознікаў, і для замоўцаў, і для пасажыраў, сказаў Супрановіч, не ўдакладніўшы, якую выгаду атрымаюць прынамсі пасажыры.

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў