У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 20 чалавек


МУС Беларусі зноў папоўніў «пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», піша Reform.by. Дадалі яшчэ 20 прозвішчаў.

Будынак МУС Беларусі ў Менску.
Фота: ont.by

Сярод іншых, у «спіс экстрэмістаў» трапілі дырэктар газеты «Белорусы и рынок» Канстанцін Залатых, даследніца беларускіх зняволеных ГУЛАГу Валерыя Чарнаморцава, блогер Аляксандр Гурнік.

Агулам у спісе цяпер 3068 чалавек. Папярэдні раз пералік абнаўлялі 14 ліпеня.

Hавiны
У «спіс экстрэмістаў» дадалі Ціханоўскую і Латушку. Усяго ў ім з’явіліся 32 новыя прозвішчы
2023.07.14 14:55

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў