У Менск прыехаў лідар расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў


Старшыня Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі і дэпутат Дзяржаўнай Думы Генадзь Зюганаў 21 красавіка прыехаў з візітам у Менск. Ён возьме ўдзел у так званым Антыфашысцкім форуме, запланаваным у беларускай сталіцы на заўтра, 22 красавіка.

Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў у Менску.
Фота: comparty.by

Форум збярэ прадстаўнікоў камуністычных партыяў з постсавецкай прасторы (у тым ліку з непрызнанай большасцю краінаў свету Абхазіі), а таксама з далёкага замежжа: Партугаліі, Нямеччыны і Венгрыі. Усяго ў так званым Антыфашысцкім форуме возьмуць удзел прадстаўнікі 50 краінаў, як сцвярджае лідар Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі.

Праз відэасувязь возьмуць удзел у форуме таксама камуністы з краінаў Балтыі.

Аляксандр Лукашэнка таксама збіраецца сустрэцца з удзельнікамі так званага Антыфашысцкага форуму, які мае прайсці ў Менску, і наведаць разам з імі Хатынь.

Паводле Генадзя Зюганава, форум будзе прымеркаваны да дня нараджэння Уладзіміра Леніна, які з’явіўся на свет 22 красавіка 1870 года.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў