Абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў дзвюх вобласцях


З 21 красавіка Міністэрства лясной гаспадаркі ўвяло абмежаванні на наведванне лясоў у Гарадзенскай і Берасцейскай вобласцях. Аб прычынах увядзення абмежаванняў не паведамляецца.

Увядзенне абмежаванняў на наведванне лясоў. Скрыншот: mlh.by

У Гарадзенскай вобласці абмежаванні ўведзеныя ў пяці раёнах: Астравецкім, Смаргонскім, Ашмянскім, Воранаўскім і Лідскім. Гэтыя раёны месцяцца на мяжы з Літвой. У Берасцейскай вобласці абмежаванні датычаць Ляхавіцкага раёну.

На які тэрмін увялі абмежаванні, таксама не ўдакладняецца.

19 красавіка Мінлясгас таксама абвясціў пра абмежаванне на наведванне лясоў у адным з раёнаў Гомельшчыны, але праз чатыры гадзіны назваў гэта «тэхнічнай памылкай» і заявіў, што ніякіх абмежаванняў не ўводзіцца.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў