У сацсетках завірусіўся ролік пра першы раз з мовай


У сацыяльных сетках пачаў набіраць папулярнасць відэаролік ад грамадскай кампаніі «Годна», у якім беларусы і беларускі расказваюць, калі ў іх здарылася любоў з беларускай мовай.

Грамадская кампанія «Годна» выпусціла кранальнае відэа да Дня роднай мовы. У ім беларусы і беларускі розных узростаў успамінаюць, калі ж у іх здарылася першая любоў да беларускай мовы.

«Сёлета мы падрыхтавалі для вас гісторыю любові! Любіце, натхняйцеся і натхняйце людзей навокал! Нам з вамі пашчасціла мець сваю родную мову – нашую адметнасць, гонар, душу і, безумоўна, любоў», – напісалі аўтары роліка.

Таксама, аўтары роліка прапануюць кожнаму, што сёння карыстаецца беларускай мовай, задумацца а то і падзяліцца ў сацсетках развагамі над пытаннямі «А як вы прыйшлі да разумення, што любіце? Быў гэты шлях простым альбо пакручастым?».

«Годна» – грамадская кампанія, якая прысвечана вывучэнню, развіццю і далейшаму фармаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў