Палата прадстаўнікоў ухваліла праект закону аб смяротным пакаранні за дзяржаўную здраду


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 21 лютага ў другім чытанні прынялі праект закону «Аб змене кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці». У ім прапісанае ўвядзенне смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, але толькі ў дачыненні чыноўнікаў.

Палата прадстаўнікоў.
Фота: housegovby / Telegram

Згодна з дакументам, мера пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання можа быць ужытая да «службовых асобаў, якія займаюць дзяржаўную пасаду, і асобаў, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія здзейснілі злачынства, прадугледжанае артыкулам 356 КК «Здрада дзяржаве».

Раней у Палаце прадстаўнікоў растлумачылі гэта неабходнасцю «стрымлівальнага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве».

Праект закону павінны яшчэ ўхваліць у Савеце Рэспублікі, а пасля яго мусіць падпісаць Аляксандр Лукашэнка.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў