Праваслаўныя беларусы Вільні будуць святкаваць Божае Нараджэнне 25 снежня


Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату ў Вільні сёлета ўпершыню будзе святкаваць Божае Нараджэнне паводле грыгарыянскага календара, 25 снежня.

Расклад святкавання Божага Нараджэння ў беларускай праваслаўнай парафіі ў Вільні. Крыніца: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні / Facebook

Святкаванне распачнецца Літургіяй увечары 24 снежня, а 21-й гадзіне ў віленскай Рэфармацкай царкве па адрасе: Pylimo g.18.

Ранкам 25 снежня а 10-й гадзіне Святочная Літургія будзе служыцца ў Беларускай царкве па вуліцы Boksto g., 4. Таксама 25 снежня з 11 да 11:30 пройдзе калядная дзіцячая літургія ў царкве Мікалая Цудатворцы на Лукішках.

Беларуская праваслаўная парафія Канстантынопальскага патрыярхату з’явілася ў Вільні ў красавіку 2023 года. Яе стварылі два святары Беларускай праваслаўнай царквы Георгій Рой і Аляксандр Кухта. Абодва з’ехалі з Беларусі праз пераслед і перайшлі пад юрысдыкцыю Сусветнага патрыярхату. Беларуская праваслаўная царква пасля гэтага забараніла Роя і Кухту ў служэнні.

Каментар
Два святары БПЦ перайшлі ў Канстанцінопальскі патрыярхат. У Вільні будуць служыць па-беларуску
2023.04.07 20:39

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў