Шасцёра беларусаў адмовіліся эвакуявацца і засталіся ў сектары Газа


Прыблізна шасцёра беларусаў застаюцца ў сектары Газа: яны не пажадалі пакінуць рэгіёну эвакуацыйным рэйсам «Белавіі». 

Эвакуацыя з Газы
Эвакуацыйным рэйсам з Газы ў Беларусь прыляцелі не 43 уцекачы, як чакалася, а 25. Астатнія – прапагандысты, псіхолагі, медыкі і сілавікі. Крыніца: Motolkohelp / Telegram

Пра гэта паведаміў супрацоўнік КДБ у інтэрв’ю ў эфіры ОНТ:

«Там засталіся каля шасцёх беларусаў, якія не выказалі жадання выходзіць з тэрыторыі сектару Газа з розных прычынаў. Больш асабістыя прычыны. Усе, хто выказаў жаданне, тут, на борце. І яны даволі радыя, што ляцяць дадому».

Раней у Егіпет за беларусамі вылецеў гуманітарны рэйс кампаніі «Белавія». Прапаганда адрапартавала, што ўратаваныя 43 асобы. Аднак у рэальнасці ў Беларусь прыляцелі каля 25 уцекачоў, астатнія – прапагандысты, невядомы мужчына ў балаклаве, медыкі і псіхолагі з атраду МНС «Зубр».

Агляд
Вайна ў сектары Газа не спыняецца. Што адбылося за тыдзень – і чым усё можа скончыцца
2023.11.18 08:10

СП, belsat.eu

Стужка навінаў