Ціханоўская скіравалася з візітам у Малдову на запрашэнне Санду


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 20 кастрычніка пачынае візіт у Малдову. Візіт адбудзецца на запрашэнне прэзідэнткі краіны Маі Санду.

Мая Санду і Святлана Ціханоўская.
Фота: Franak Viačorka / Facebook

«Я радая пачаць свой візіт у Малдову на запрашэнне прэзідэнткі Маі Санду. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці абмеркаваць нашы агульныя еўрапейскія памкненні», – заявіла Святлана Ціханоўская ў сацсетцы «X».

Візіт працягнецца па 21 кастрычніка.

Апрача сустрэчы з Санду, запланаваная сустрэча са спікерам парламента Малдовы Ігарам Гросу і парламенцкай групай за дэмакратычную Беларусь. Таксама Ціханоўская возьме ўдзел у Малдаўскім жаночым форуме.

Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Маяй Санду
2022.06.01 08:35

Мая Санду стала першай кіраўніцай постсавецкай краіны, што не ўваходзіць у Еўразвяз, з якой сустрэлася Святлана Ціханоўская. Упершыню яны сустрэліся 31 траўня 2022 года.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў