Хакеры атрымалі звесткі беларусаў, якія рабілі генетычныя тэсты ў амерыканскай кампаніі


Зламыснікі атрымалі доступ да базаў звестак кліентаў амерыканскай арганізацыі «23andMe Inc.», якая праводзіць генетычныя даследаванні. У тым ліку і грамадзянаў Беларусі, піша Цэнтр персанальных звестак.

Кампанія «23andMe Inc.».
Фота: 23andme.com

Узламаная база звестак налічвае 1 103 647 кліентаў, у тым ліку 50 нашых суграмадзянаў. Зламыснікі атрымалі доступ да яе 1 кастрычніка.

13 кастрычніка «23andMe Inc.» паінфармавала праз электронную пошту ўсіх суб’ектаў, закранутых інцыдэнтам.

Кампанія заяўляе, што прадала больш за 12 мільёнаў набораў для правядзення аналізаў.

Цэнтр персанальных звестак нагадвае: пры наданні сваіх асабістых звестак у краіны з неналежным узроўнем іх абароны неабходна ацэньваць рызыкі і наступствы, якія могуць прынесці такія дзеянні.

Нагадаем, што ўлетку злачынцы выставілі на продаж персанальныя звесткі 730 000 карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні і смаку».

Hавiны
Хакеры ўзламалі «Востраў чысціні і густу». Звесткі аб 730 000 карыстальніках выставілі на продаж
2023.07.06 13:02

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў