У Беларусі ўжо 4 дні трымаюцца тэмпературныя рэкорды


Максімальныя тэмпературы фіксуюцца ў Віцебскай і Менскай вобласцях. Аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамету правёў «Позірк».

Пляж на вадасховішчы Дразды. Менск, Беларусь. 19 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

19 жніўня высокія тэмпературы адзначаліся ў Полацку – да 31,2°С (30,4 °С было ў 2017 годзе), Верхнядзвінску – да 30,5°С (29,8°С – у 2017-м), Вілейцы – да 30,4°С (29,8°С – у 2001-м), Докшыцах – таксама да 30,4°С (30,1°С – у 2017-м), Сянно – да 30,1°С (28,5°С – у 2019-м).

Найбольш спякотна ў суботу было ў Жлобіне – 32,1 °С.

Абсалютны максімум дня для ўсёй тэрыторыі краіны – 36,2°С – 19 жніўня фіксаваўся ў 1946 годзе ў Васілевічах (Гомельская вобласць). 20 жніўня 1946 года на гэтай жа метэастанцыі была зафіксаваная тэмпература +38°С.

Аб’ектыў
Непагадзь у Беларусі сталася вынікам глабальнай змены клімату
2023.08.08 22:04

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў